26 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” мультымедыйнай гадзінай “Парасон адчыняецца, казка пачынаецца!” распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “В гостях у сказки” і адказалі на пытанні казачнай віктарыны “Кто ответит, тот молодец!”. У парадзе літаратурных герояў прынялі ўдзел Гномік, Гадкае качаня, Пеўнік, Царэўна Лебедзь і Матрошка. А на пытанні конкурсаў “Отгадай сказку”, “Кому принадлежит волшебный предмет” і “Кому из сказочных героев принадлежат эти слова” ўсе адказвалі дружна і правільна. Закончылася сустрэча самым казачным і вясёлым танцам — танцам “Маленькіх качанят”. Было весела і цікава.