Мультымедыйнай гадзінай «Парасон адчыняецца, казка пачынаецца» адкрыўся Тыдзень дзіцячай кнігі ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі. У госці ў бібліятэку завіталі вучні 1-3 класаў Наваельнянскай сярэдняй школы. Работнікі бібліятэкі прапанавалі дзецям паглядзець некалькі мультфільмаў, а затым кніжкі з такімі ж назвамі «Сестрица Алёнушка и братец Иванушка», «Курочка Ряба», «Мама для мамантёнка», «Каникулы в Простоквашино». Напрыканцы сустрэчы ўсе прынялі ўдзел у казачнай віктарыне.