16 лютага ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  ў рамках бібліятэчнага праекта Журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшоў майстар – клас “Парикмахер – красоты творец”. Цяжка знайсці якую-небудзь іншую прафесію, якая мае шматвяковую гісторыю, але не страціла актуальнасці і па гэты дзень прафесія – гэта цырульнік. На мерапрыемства была запрошана цырульнік Людміла Вітольдаўна Павачка. Яна расказала ўдзельнікам аб модных тэндэнцыях у індустрыі прыгажосці і сакрэтах догляду за валасамі, расказала пра вучэбныя ўстановы ў якіх можна атрымаць прафесію цырульніка.Удзельнікі прынялі ўдзел ў гульні “Угадай меня”, чыталі прыказкі. Многіх зацікавіла кніжная выстава на якой прадстаўлены кнігі, часопісы, інструменты без якіх немагчыма ўявіць прафесію цырульніка. Кожны ўдзельнік для сябе знайшоў шмат карысных ідэй і саветаў па догляду за сваёй знешнасцю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.