13 ліпеня работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзілі дзіцячую бібліятэчную пляцоўку “Парк книжного периода”. Наведвальнікам была прапанавана гумарыстычная гадзіна паэзіі “Беларускія паэты смяюцца”. Прысутныя пачыталі гумарыстычныя вершы, вершаваныя казкі Эдуарда Валасевіча, Раісы Баравіковай, Кандрата Крапівы, Авар’яна Дзяружынскага, Алены Васілевіч, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх аўтараў. Разумныя людзі кажуць: “Смех — дар Божы; лепш жартаваць, чым гараваць”. У гэтым упэўніліся ўсе наведвальнікі пляцоўкі.