У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і раённага камітэта ГА “БРСМ” у рамках Тыдня бацькоўскай любові 20 кастрычніка прайшоў адкрыты дыялог на тэму “Партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах розных пакаленняў”.
Мадэратарам размовы выступіла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. У якасці спікераў на дыялогавую пляцоўку былі запрошаны начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Ваніслаўчык, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Навічэнкава, галоўны спецыяліст упраўлення Наталля Чарняк, клірык Сабора святых новамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч, дырэктар ЦСАН горада Дзятлава Таццяна Нікіпорчык.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў адкрытага дыялогу, спікеры адзначылі, што менавіта сям’я – галоўная каштоўнасць для чалавека, яго падмурак і аснова. У Беларусі сямейным каштоўнасцям адводзіцца ключавое месца, бо сям’я, гадуючы годных грамадзян, забяспечвае стабільнасць і росквіт дзяржавы. Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.