На сваё чарговае пасяджэнне сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Аднавяскоўцы», якое дзейнічае пры філіяле «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб». 15 лютага праваслаўныя вернікі адзначаюць Грамніцы. Удзельнікі аб’яднання віншавалі адзін аднаго са святам, за кубкам гарбаты пагутарылі аб традыцыях свята. Быў аформлены кніжны абрус – самабранка «Стравы нашых продкаў». Удзельнікі аб’яднання Ірына Іосіфаўна Фартоцкая і Ала Іванаўна Дарафейчык прынеслі салодкія пачастункі для ўсіх удзельнікаў аб’яднання. Марыя Яўгенаўна Грэйня паказала і расказала пра сваё хобі — вышыванне ікон і карцін бісерам. Гэта яе захапленне, любімы занятак у вольны час. Свае цудоўныя вырабы яна дорыць сваім родным і блізкім.