17 чэрвеня на чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» была запрошана ўрач-герыятр Карпенка Наталля Генрыхаўна. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і інфарматыўнай. Наталля Генрыхаўна расказала пра захворванні, якія могуць быць у сталых людзей, параіла розныя лекі і вітаміны, каб падтрымаць арганізм, расказала шмат цікавых выпадкаў са сваёй шматгадовай практыкі. Удзельнікі мерапрыемства задавалі пытанні, на якія атрымалі вельмі разгорнутыя і поўныя адказы. Была запланавана сустрэча ў наступным годзе.