На вялікодныя пасядзелкі «Пасхальны благавест» 29 красавіка сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+». Размова вялася пра свята Пасхі. Святая Пасха аб’ядноўвае людзей у адзіным парыве, настроі і складзе душы. Пасха – вобраз лікавання вясны духоўнай. Людзі радуюцца ўваскрасенню Хрыста, якое азначае перамогу над смерцю.