Христос воскрес! – всего два слова,
Но благодати сколько в них!
Мы неземным блаженством снова
Озарены в сердцах своих
Христос воскрес!.. О миг священный!..
О чудо, выше всех чудес,
Какие были во вселенной!..
Христос воскрес! Христос воскрес!
У нашым жыцці шмат радасных і светлых святаў, якія дораць нам шчаслівыя хвіліны ў душы і радасць у нашых сэрцах.Вялікдзень – дзень светлага Хрыстова Уваскрэсення – вялікае хрысціянскае свята. На працягу многіх стагоддзяў гэты дзень быў самы радасны час у годзе.
Да гэтага свята ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы экспанавалася святочная кніжная выстава “Пасхальны звон”. Для чытачоў бібліятэкі прадстаўлены кнігі аб гісторыі Вялікадня, пра падзеі, якія ляглі ў аснову гэтага свята, яго традыцыях, мастацкія творы пасхальнай тэматыкі, а таксама часопісы з цікавымі ідэямі вялікодных страў. Прадастаўленыя кнігі раскрываюць унікальны маральны і культурны свет хрысціянскіх традыцый, дапамагаюць агульнымі намаганнямі зберагчы і прымножыць духоўнае багацце нашага народа.