Летнія канікулы – выдатная пара не толькі для забаў. Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны  прапануе сваім маленькім чытачам рабіць свой адпачынак змястоўным і карысным, браць у спадарожнікі добрыя, цікавыя кнігі. У бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Пасябруй з кнігай летам”. На выставе кнігі Г.Аўласенка “Колькі колераў у лета”, Л.Ціняковай “Дзівосы летняга лугу”, кнігі адрасаваны дзецям, якія хочуць больш даведацца пра прыроду. Больш даведацца пра лекавыя расліны дапаможа кніга “У гасцях у феі Рамашкі”. Асобная паліца выставы прысвечана кнігам серыі “Захапляючае падарожжа” па рускіх манастырах. Цікавымі будуць для дзяцей кнігі серыі “Маленькі прафесар”, “Расказы Дзеда Прыродаведа” і інш.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.