У межах абласной акцыі «Мы – гэта памяць» работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі правялі гучныя чытанні «Пасёлак чытае кнігі пра вайну». Яны наведаліся ў арганізацыі і ўстановы пасёлка, дзе пазнаёмілі з кнігамі пра вайну і прапанавалі пачытаць іх. Удзельнікі акцыі маглі паразглядаць фотаальбом «Ветэраны пасёлка Наваельня». У бібліятэцы да Дня Перамогі арганізавана кніжная выстава «И помнит мир спасённый…».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.