Штогод 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. У рамках бібліятэчнага праекта “Библиотечная школа ЗОЖ” ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася размова – абмеркаванне  “Паведаміць хачу, як хваробы я лячу”. У ходзе гутаркі разабралі паняцці ЗЛЖ і правільнае харчаванне, пагаварылі аб рацыёне і аб важнасці захавання рэжыму харчавання, пагутарылі аб тым, што здароўе з’яўляецца самай галоўнай каштоўнасцю для чалавека і як захаваць яго на доўгія гады. Пачыталі карысныя артыкулы з часопісаў, запісалі рэцэпты карысных і смачных страў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.