Дзень маці— міжнароднае свята, ў розных краінах яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусія но прыпадае на 14 кастрычніка. Як добра, што ёсць на свеце такі цудоўны чалавек, як матуля! Мама – гэта дабро і вернасць, любоў і пяшчотнасць, душэўнасць і сардэчнасць.“Усё цудоўнае ў чалавеку – ад промняў сонца і ад малака маці”, – гэтыя словы Максіма Горкага памятаюцца нам сашкольнай парты. Але толькі дарослымі пачынаем разумець глыбокі сэнс сказанага славутым пісьменнікам. Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. У дзень свята ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Мікалаеўна Рагачова, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Васільевіч Шыцько каб павіншаваць мнагадзетную матулю Вольгу Васільеўну Бойка – дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Да віншаванняў далучыліся і старшыні грамадскіх аб’яднанняў установы – прафсаюзныя лідэры,“Беларускі саюз жанчын”, “Чырвоны крыж”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.