Для кожнага чалавека няма нічога прыгажэй і даражэй места, дзе ён нарадзіўся і вырас. Наша Гродзенская вобласць багата прыгожымі гарадамі  і архітэктурнымі помнікамі. Дзеля таго, каб ганарыцца  сваёй радзімай, трэба яе ведаць. 27 ліпеня Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, ладзіла краязнаўчую віктарыну «Пазнавай свой родны край». У віктарыне ўдзельнічалі вучні ДУА «Раготнаўскага дзіцячага сада – базавай школы». Дзеці адкрылі для сябе шмат гістарычных фактаў і цікавых мясцін нашага краю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.