25 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка- цэнтр зносін і інфармацыі” прайшло літаратурнае падарожжа “Печальный набат Хатыни”, да 80 – годдзя хатынскай трагедыі. З кніг, якія былі прадстаўлены на тэматычнай выставе “Печальных набат Хатыні”, наведвальнікі мерапрыемства маглі яшчэ раз уявіць сабе тыя жудасныя падзеі.  З мультымедыйнай прэзентацыі “Хатынь-вечны сімвал памяці і смутку” дзеці  паглядзелі пра гісторыю вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы, агучаныя факты і храналогія тых падзей, быў прадэманстраваны відэафільм “Хатынь”, які прымушае азірнуцца і задумацца над гісторыяй чалавецтва.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.