21 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну памяці “Пепел Хатыни не знает покоя…” і выставу-смутак “Колокола Хатыни: 80 лет памяти и скорби”, прысвечаныя 80-й гадавіне хатынскай трагедыі. Напярэдадні трагічнай даты ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускай вёскі, расказалі пра мужнасць і гераізм людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі беларускія вёскі, якія падзялілі лёс Хатыні. На Дзятлаўшчыне гэта Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Гарадкі. Адбыўся прагляд відэароліка “Трагедия Хатыни: новое видео мемориала Обелиски Великого Подвига”, песні ў выкананні Анатоля Хвайніцкага “Хатынь”, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, пазнаёміліся з тэматычнай выставай, на якой можна было паглядзець і кнігу 2022 года “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”.