Каля пажараў прыкурвалі,
У касках варылі гарбату,
Спявалі з вачамі пахмурнымі
Аб нівах сваіх і хатах.
К.Кірэенка
22 чэрвеня ў рамках акцыі “Чытаем разам аб вайне” у Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны прагучалі вершы напісаныя беларускімі паэтамі, непасрэднымі ўдзельнікамі драматычных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Іх вершы — даніна памяці тым, хто змагаўся з ворагам не толькі зброяй , але і мастацкім словам, трагедыя чалавецтва, пранізлівы боль за Радзіму і звычайныя чалавечыя пачуцці, ушанаванне ветэранаў і напамінак нашчадкам пра велічны подзвіг.