5 мая фестываль ваеннай кнігі “На вайне і пра вайну ” адкрыўся ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  выставай “Перажытае – незабытае”. На выставе прадстаўлены кнігі па тэмах “Беларусь гераічная”  і “Дарогі вайны нашых землякоў”. Адбылася сустрэча з Вільчанка Ганнай Рыгораўнай – вязнем канцэнтрацыйнага лагера “Азарычы”. На сустрэчу былі запрошаны вучні 11 класа СШ. Для падрастаючага пакалення сёння яшчэ існуе амаль унікальная магчымасць сустрэцца з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на тое, што да 70-гадовага юбілею Перамогі дажылі нямногія. Вядучыя расказалі пра лагеры смерці, якія дзейнічалі   на тэрыторыі  Беларусі і іншых краін. Вучні чыталі вершы.  Ганна Рыгораўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра той цяжкі час і дала наказ вучням. Яны ў сваю чаргу павіншавалі яе з надыходзячым святам і падзякавалі за сустрэчу.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.