28 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прадоўжыўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Для наведвальнікаў бібліятэкі ладзілася прэс-тусоўка “Периодика — твой друг, поможет скоротать досуг”. Бібліятэкар распавяла дзецям, што ж такое перыядычныя выданні, чым яны адрозніваюцца ад кніг і наколькі разнастайны свет дзіцячых часопісаў. З аповеду бібліятэкара хлопцы і дзяўчынкі даведаліся, што такое “прэса”, “артыкул”, якія віды друкаваных выданняў бываюць, як яны адрозніваюцца па тэматыцы. Дзяцей чакалі часопісы: “Вясёлка”, “Непоседа”, “Сказка на ночь”, “3/9 царство”, “Стрекоза”, “Девчонки”, “Волшебный” і дзіцячая вясёлая газета “Шапокляк”, якія яны з задавальненнем і цікавасцю пачыталі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.