29 студзеня адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”, якое арганізавана ў рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню “Закон і права” і будзе працаваць пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Удзельнікамі аб’яднання сталі вучні 9”Б” класасярэдняй школы № 3 г. Дзятлава. На пасяджэнні быў абмеркаваны план работы, зацверджаны спіс удзельнікаў, абраны савет аб’яднання, пазнаёміліся з мэтамі і задачамі членаў аб’яднання, заслухалі правы і абавязкі. Затым кіраўнік аб’яднання Марына Віктараўна Крупіца прапанавала інфармацыйную гадзіну “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці”, прысвечаную75-годдзю адкрыцця першай сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Падчас мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй дзейнасці міжнароднай арганізацыі, асноўнымі дасягненнямі і ініцыятывамі Рэспублікі Беларусь у складзе ААН. Да мерапрыемства ладзілася тэматычная выстава “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці”.