11 лістапада ў раённай бібліятэцы ўвазе чытачам была прадстаўлена выстава-напамін да 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны “Першая сусветная вайна, трагедыя, гераізм і памяць”. На выставе прадставілі кнігі і фотаздымкі, якія распавядаюць аб прычынах, удзельніках і маштабах вайны. Карыстальнікі пазнаёміліся з мастацкімі творамі рускіх і замежных пісьменнікаў, у якіх паказаны страшныя падзеі, якія пакінула вайна і як яна “прайшлася” па лёсах простых людзей. Гэта творы М.Галдзенкова, М.Шолахава, Э.Хэмінгуэя, Б.Пастэрнака і інш.