22 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках бібліятэчнага праекта “Закон і права” з мэтай прававога выхавання падрастаючага пакалення правялі Дзень права “Першыя крокі ў інфармацыйны свет” з наведвальнікамі лагера працы і адпачынку “Расток”ДУА “СШ № 3”. У рамках Дня была прадстаўлена выстава “Мир информации”, прайшло знаёмства з сістэматызацыяй і расстаноўкай кніг у бібліятэцы, з правіламі карыстання бібліятэкай, бібліятэчным фондам і дзейнічаючымі выставамі, афіцыйным сайтам бібліятэкі. Даведаліся, што такое інфармацыя, як яе можно захаваць і передаць.
На працягу Дня ладзілася і праблемная гадзіна “Наркотики — шаг в никуда” — да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.Мерапрыемства адбылося ў форме дыялога, растлумачылі падлеткам аб смяротнай небяспецы, якую нясуць наркотыкі, заклікалі весці актыўны здаровы лад жыцця. Пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Стоп наркотики”.На мерапрыемстве прысутнічала загадчыца Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна, яна расказала аб адказнасці за збыт і незаконны абарот наркотыкаў і прывяла прыклады з сваёй практыкі.
У рамках бібліятэчнага праекта Журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій”па прафесийным выхаванню Перажок Эдзіта Аляксандраўна распавяла аб сваёй прафесіі адваката, падказала падлеткам, куды паступіць вучыцца і якімі якасцямі трэба валодаць.