6 лютага ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў урок бібліятэчна — бібліяграфічных ведаў “Першыя крокі маленькага чытача”. Вучні 1 класа сталі чытачамі бібліятэкі. Бібліятэкар пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай, правіламі паводзін у бібліятэцы, правіламі карыстання кнігай. На ўрок завітаў Бураціна і прапанаваў дзецям гульню “Адгадай кніжнага героя”.

Рабяты з цікавасцю  разглядалі кніжкі – малышкі, кніжкі – цацкі, гукавыя кніжкі, кніжкі – раскладанкі, дзіцячыя часопісы, а кніжку, якая іх асабліва зацікавіла ўзялі з сабою. Кожны юны чытач атрымаў памятку з правіламі карыстання кнігай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.