25 мая да Дня славянскай пісьменнасці і культуры аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гульнёвую віктарыну «Першыя настаўнікі славян», да Дня памяці святых Кірыла і Мяфодзія. На мерапрыемства завіталі вучні 4 «А» класа СШ №3 г. Дзятлава з класным кіраўніком Грэдзюшка Таццянай Станіславаўнай. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пісьменнасці, з першанастаўнікамі славян святымі Кірылам і Мяфодзіем. Адбыўся прагляд відэафільма «Быліна пра Кірыла і Мяфодзія». Напрыканцы мерапрыемства для замацавання атрыманых ведаў дзеці адказвалі на пытанні віктарыны.