16 ліпеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця ў рамках акцыі “У Год культуры — ў бібліятэку” , да 140-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч), прайшоў паэтычны вернісаж “Песня і кветка роднага краю”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй жыцця і творчасці беларускай паэткі, дзеяча беларускага адраджэння пачатку 20-га стагоддзя. На працягу мерапрыемства  гучалі вершы — ”Вера беларуса”,  ”Музыкант беларускі”, ”На магіле”, ”Мой сад”. Удзельнікі абмяркавалі  яе ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры. Асобна была выдзелена публікацыя Цеткі “Шануйце роднае слова!”. Гэта самы палымяны гімн беларускай мове, яе багаццю і сіле.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.