Да 225 — годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Адама Міцкевіча ў філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” прайшла літаратурная гадзіна “Песня Навагрудскіх прастораў Адама Міцкевіча”. Творы Адама Міцкевіча пранікнутыя палымяннай любоўю да Радзімы, бацькоўскай зямлі. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з асобай і творчасцю выдатнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча, узгадала і паказала найбольш яркія моманты, незвычайныя факты з біяграфіі геніяльнага паэта. Удзельнікі прачыталі вершы паэта, пазнаёміліся з выставай, на якой прастаўлены фотаздымкамі, выказванні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра А. Міцкевіча.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.