14 ліпеня лялечны тэатр “ЧытайКАˮ аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў у госці да казкі  выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №1 г. Дзятлава”. Дзеці праглядзелі пастаноўку казкі “Петрушка и его друзьяˮ. Вясёлы Пятрушка разам са сваімі сябрамі кошкай, зайкам, лісічкай і сабачкам загадвалі дзецям загадкі, а мядзведзь заклікаў на вясёлую зарадку. Разам з героямі казкі напрыканцы спектакля дзеці паглядзелі мультфільм аб сяброўстве “Маша і мядзведзьˮ. Прайшла экскурсія па бібліятэцы, падчас якой дзеці даведаліся, дзе жывуць кніжкі. На летняй пляцоўцы чытальні пад адкрытым небам “Книжная радуга летаˮ дзеці гулялі ў гульні на свежым паветры, паглядзелі спадабаўшыяся цудоўныя маляўнічыя кніжкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.