29 студзеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры да 100 – годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна прайшла літаратурная гадзіна “Пісьменніцкае сэрца на далоні”. На мерапрыемстве ўдзельнікі  даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, гадах ваеннага ліхалецця, у час якіх І.Шамякін служыў камсоргам дывізіёна, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.