Пакінуць след свой на зямлі,
Каб нашчадкі памяць збераглі,
Аб тым, што паспеў зрабіць
Каб было лягчэй пражыць…
“Пакінуць след свой…” М. Лук’янчык
22 лістапада ў рамках бібліятэчнага творчага фота–праекта перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Міроўшчына, Пацаўшчына, Вянскі, Труханавічы, Засецце, Хадзяўляны ладзілася літаратурна – краязнаўчая выстава па творчасці пісьменнікаў і паэтаў Дзятлаўшчыны “Пісьменнік пачынаецца з Радзімы”. Увазе чытачоў былі прадстаўлены творы мясцовых пісьменнікаў — Вячаслава Адамчыка, Віктара Шымука, Ігната Дварчаніна, Леанарды Юргілевіч, Алены Абрамчык, Веры Хрышчановіч, Яўгена Мацвеева, Міколы Грышана. Таксама на выставе экспанаваліся аўтарскія зборнікі вынікаў краязнаўча – пошукавай работы Фёдара Красюка і Міхаіла Лук’янчыка. Прадстаўленыя выданні выклікалі цікавасць у карыстальнікаў, і многія кнігі знайшлі свайго чытача.






