4 сакавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел свяце паэзіі, якое адбылося ў Круцілавіцкай сярэдняй школе, прысвечанае адкрыццю чарговай экспазіцыі школьнага музея, створанай у гонар Вячаслава Чамярыцкага. Бібліёграф раённай бібліятэкі падрыхтавала агляд выставы “Пісьменнік пачынаецца з Радзімы”, падчас якога пазнаёміла з выданнямі нашых землякоў Вячаслава Адамчыка, Пятруся Граніта, Яўгена Мацвеева, Васіля Струменя, Аляксандра Бяленка, Юліяна Корсака і Міколы Грышана. Гасцямі сустрэчы сталі і мясцовыя літаратары, члены літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, а таксама настаўнікі літаратуры і кіраўнікі школьных музеяў, вучні з розных школ раёна, бо сустрэча мела на мэце расказаць і пра Дзятлаўшчыну літаратурную, пра тую спадчыну, якая засталася дзятлаўчанам ад таленавітых землякоў.