1 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў літаратурную гасцёўню і выставу-напамін “Пісьменнік роднай зямлі” да 85-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка. Вячаслаў Адамчык – адзін з вядомых пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Ён належыць да пісьменніцкага пакалення так званых “шасцідзесятнікаў”. Мерапрыемства пачалося з адкрыцця выставы. У кожнага чытача была магчымасць дакрануцца да спадчыны нашага славутага земляка. Падчас літаратурнай гасцінай удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, праслухалі агляд літаратуры. Увазе аўдыторыі прадставілі  любімае апавяданне пісьменніка, прысвечанае маці “Песня”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  чытачы рознага ўзросту.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.