У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” аддзел абслугоўвання і інфармацыі 3 лістапада прыняў удзел у дні памяці класіка беларускай літаратуры Вячаслава Адамчыка, які праходзіў у Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу-напамін “Пісьменнік роднай зямлі”, дзе быў шырока прадстаўлены жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Бібліятэкары правялі агляд літаратуры па старонках твораў Адамчыка. Падчас мерапрыемства пазнаёміліся  са стрыечнай сястрой пісьменніка – Харошка Верай Дзмітрыеўнай, якая падзялілася ўспамінамі пра Чэсіка, так звалі Вячаслава Адамчыка яго родныя. Бібліятэкары наведалі школьны музей, дзе адкрылася экспазіцыя, прысвечаная пісьменніку. Пасля наведалі вёску Варакомшчына, радзіму пісьменніка, дзе адбылося ўсталяванне мемарыяльнага каменя з шыльдай у гонар Адамчыка. “Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Бацькаўшчыне” – такі наказ даваў Вячаслаў Уладзіміравіч сваім землякам, калі знаходзіўся далёка ад свайго дома.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.