29 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі адбылося літаратурнае знаёмства «Пісьменнікі Прынёманскага краю – дзецям». Бібліятэкар паведаміла аб пісьменніках Гродзеншчыны, якія шмат увагі ў сваёй творчасці надавалі менавіта дзіцячай літаратуры: В.Кудлачоў, Г.Скаржынская – Савіцкая, Л.Кебіч, Д. Бічэль – Загнетава, В.Іпатава, А.Лойка, П.Граніт, В.Шымук. На працягу мерапрыемства дзеці чыталі вершы і вясёлыя апавяданні.