У 2019 годзе літаратурны свет адзначае дзясяткі юбілеяў геніяў пяра. Дзякуючы іх творам кожны чалавек можа акунуцца ў атмасферу радасці і суму, забыцца пра надзённыя праблемы і знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 20 лютага арганізавана асамблея юбіляраў «Пісьменнікі ̶ юбіляры 2019 года». Мэта выставы ̶ нагадаць пра лепшых аўтараў юбіляраў беларускай літаратуры, выклікаць ў чытачоў жаданне шырэй пазнаёміцца з іх творчасцю, абмеркаваць прачытанае. А таксама ̶ лепшая нагода ажывіць ў памяці імёны геніяў пяра, атрымаць асалоду ад іх дзіўных раманаў, апавяданняў і вершаў. Запрашаеем ўсіх аматараў чытання наведаць асамблею юбіляраў!