28 лістапада на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілася школа спецыяліста “Планаванне і справаздача – творчы падыход”. Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Святлана Сербін асвятліла актуальныя пытанні планавання дзейнасці бібліятэк на 2025 год і справаздача бібліятэк за 2024 год. Бібліятэкар аддзела Марына Бортка ў сваім выступленні абазначыла, на якія даты ў 2025 годзе патрэбна звярнуць увагу пры складанні гадавога плана работы. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Крупіца распавяла аб бібліятэчна — бібліяграфічнай рабоце, як адзін з напрамкаў дзейнасці бібліятэкі. Напрыканцы школы спецыяліста бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Алена Якаўчык правяла з бібліятэкарамі дзелавую гульню “Бібліятэкар. Кніга. Чытач”.