1 чэрвеня — Міжнародны дзень аховы дзяцей. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў на свята дзяцінства “Планета дзяцінства, або Дзень паветранага шарыка” наведвальнікаў летняга аздараўленчага лагера “Вектар” ДУА “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Для іх ладзілася конкурсна-забаўляльная праграма “Пусть детство звонкое смеётся”. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: музычны конкурс “Адгадай мелодыю з мультфільма”, “Лепшы танцор”, конкурсы з паветранымі шарыкамі. Мерапрыемства было насычана вясёлым дзіцячым смехам і станоўчымі эмоцыямі. Напрыканцы, амаль кожны выбраў для сябе цікавую кнігу ці часопіс.