День защиты детей-
это праздник добра!
Это день лучших слов и улыбок.
Я желаю, чтоб деток судьба берегла
От проблем и от взрослых ошибок!
1 чэрвеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна –мастацкай спадчыны сумесна з сектарам па арганізацыі адпачынку “Жукоўшчынскі дом культуры” правялі свята да Дня абароны дзяцей. На свята завіталі не толькі дзеці, але і дарослыя. Была арганізавана выязная чытальная зала “Пляцоўка чытаючага дзяцінства”. Дзеці пазнаёміліся з выставай “Пасябруй з кнігай летам”, выбіралі сабе кнігі для летняга чытання, на каўры ў цяні дрэў лісталі часопісы, разгадвалі красворды. Працаваў “Салон прыгажосці”, дзе дзеці маглі пераўтварыцца ў літаратурнага героя. Жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе малюнка на асфальце, гулялі ў гульні, прымалі ўдзел у конкурсах.