27 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўская раённая бібліятэка прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”, якое арганізавана ў рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню “Закон і права” з новым саставам. Удзельнікамі якога сталі вучні 8 ”В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава”, класны кіраўнік Урбан Святлана Уладзіміраўна. На пасяджэнні быў абмеркаваны план работы, зацверджаны спіс удзельнікаў, абраны савет аб’яднання, пазнаёміліся з мэтамі і задачамі членаў аб’яднання, заслухалі правы і абавязкі. Затым кіраўнік аб’яднання Марына Віктараўна Крупіца прапанавала ўрок права “По ступенькам права”. Падчас мерапрыемства пазнаёміліся з панняцем “прававая культура”, прааналізавалі праблемную сітуацыю. Прынялі удзел у прававых гульнях “Будуем сваю будучыню” і “Будуем дом прававой культуры”. Напрыканцы мерапрыемства вывелі формулу правакультурнага чалавека “Я ЗНАЮ — Я РАЗУМЕЮ — Я ВЫКОНВАЮ”.