14 жніўня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Бібліятэкар правяла рэтра – вечар “По волнам ретро эфира”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі вярнуліся ў светлыя і выдатныя гады таго часу, а дапамаглі ім ў гэтым розныя конкурсы, гульні, віктарыны: “Узнай кумира”, “Угадай песню из кинофильма”. Ва ўтульнай і цёплай атмасферы ўспомнілі фільмы часоў СССР і песні 20 стагоддзя, не толькі слухалі, але і падпявалі. Яны змаглі атрымаць асалоду ад песень сваёй маладосці і юнацтва. Закончыўся рэтра-вечар успамінамі саміх чытачоў пра сваю маладосць.
Супрацоўнік аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці прапанавала ўдзельнікам аб’яднання сустрэчу з кнігай “Забытые книги желают познакомиться”. Бібліятэкар пазнаёміла з сюжэтам рамана англійскай пісьменніцы Эмілі Бронтэ “Грозовой перевал”. Адбыліся прагляды буктрэйлера па кнізе і трэйлера экранізацыі фільма па кнізе.