Працягваецца Тыдзень дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Сёння, 29 сакавіка ён прысвечаны Дню перыёдыкі. У бібліятэку завіталі вучні першых класаў СШ №1 г. Дзятлава. У пачатку мерапрыемства прайшла экскурсія па бібліятэцы. Дзецям цікава было даведацца аб тым, як можна стаць чытачом бібліятэкі, як знайсці патрэбную кнігу, на які тэрмін яны выдаюцца. Працягнулася мерапрыемства ў чытальнай зале. Для юных карыстальнікаў бібліятэкі ладзіўся інфармацыйны дайджэст «По земному шару с газетой и журналом», была аформлена выстава-адкрыццё «Все краски прессы». Дзеці ў гульнёвай форме пазнаёміліся з маляўнічымі дзіцячымі часопісамі.