Сям’я – гэта дом. Сям’я – гэта свет, дзе пануюцьлюбоў і адданасць. Гэтаі радасць і смутакадны наўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў. 8 ліпеня адзначаецца Дзень сям’і, любові і вернасці. Гэта Дзень памяці праваслаўных святых, мужа і жонкі Пятра і Фяўронні Мурамскіх, якія здаўна ўшанаваныя як захавальнікі сям’і і шлюбу. І сёння, ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”, было праведзена свята “Под защитой Петра и Февронии”. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель Храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч і настаўніца ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” Буяк Тамара Аляксандраўна. Тамара Аляксандраўна расказала пра Пятра і Фяўронню, правяла гульню “Адгадай загадку”, “Хто такі?”, успомнілі прыказкі пра сям’ю, дзеці растлумачылі словы “любовь”, “верность”, “семья”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры ў выставы. Былі паказаны відыаролікі “Гісторыя кахання Пятра і Фяўронні”, гучалі запісы песен. Пратаіярэй Георгій расказаў пра сямейныя ўстоі, як правільна планаваць сям’ю, на якіх асноўных якасцях трымаецца дружная сям’я і падараваў усім прысутным брашуры пра святых Пятра і Фяўронню.