3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. У гэты дзень прынята прыцягваць увагу да праблем інвалідаў, да абароны іх правоў. Таму, 28 лістапада ў рамках гэтага дня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, прайшла святочная забаўляльная праграма “Подари добро”. Удзельнікі аб’яднання ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, а напрыканцы атрымалі памятныя падарункі – магніты.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.