Афганістан – наша боль і памяць пра тых, хто вышэй за жыццё цаніў свой інтэрнацыянальны абавязак і воінскі гонар, праявіў у баях адвагу і доблесць. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць застаўшыхся ў жывых. 15 лютага адзначаецца Дзень памяці вывада савецкіх войскаў з Афганістана. 14 лютага бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Лапушка падрыхтавала тэматычную выставу “Пока мы помним мы живём”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гістарычнымі падзеямі той жудаснай вайны, распавядала пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у вельмі складаных умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысягі і абавязку. Яна засяродзіла ўвагу вучняў на кнігі, у якіх можна знайсці імёны тых, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, пра іх няпросты жыццёвы лёс.