Работнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” 1 чэрвеня прынялі ўдзел у свяце дзяцінства “Весёлые нотки детства”, які праводзілі работнікі Дома культуры. Бібліятэкары ладзілі тэматычную пляцоўку “Поляна сказок”, дзе наведвальнікаў чакалі любімыя казкі і іх героі. Асаблівай увагай карысталіся казкі-раскладушкі і казкі-гульні, з якімі з задавальненнем забаўляліся і дзеці, і дарослыя.