Тэматычны вечар пад назвай “Помнім болі і страты твае, Беларусь”, да Дня Назалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе 2 ліпеня. Мерапрыемства падрыхтавалі сумесна з настаўніцай Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы Наталляй Аркадзьеўнай Бойка. У пачатку мерапрыемства прайшло знаёмства з выставай і фотазонай, якая аформлена ў бібліятэцы. Затым Анёна Бойка распачала мерапрыемства такімі радкамі:
Бясследна нішто не міне,
Гісторыю слова адродзіць,
Ты мост, па якім да мяне,
Мінуўшчына ў госці прыходзіць.