14 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адбылася сустрэча вучняў 5 і 6 класа ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” з настаяцелем Царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам “Построй храм своей души”, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. Бібліятэкар расказала пра значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці людзей, пра першадрукара Івана Фёдарава, зрабіла агляд літаратуры з выставы і расказала пра праваслаўныя кнігі, якія ў простай і даступнай форме расказваюць аб жыцці святых, тлумачаць аб паходжанні асноўных праваслаўных свят, вучаць дабру, міласэрнасці, спачуванню, выхоўваюць любоў да Радзімы, дапамагаюць зразумець сэнс жыцця. Затым праглядзелі відэаролікі “Дзень праваслаўнай кнігі”, урывак з фільма пра І. Фёдарава, відэакліп “Русь праваслаўная”. Напрыканцы выступіў пратаіярэй Георгій Ярмоліч расказаў пра старынныя царкоўныя кнігі, якім больш за сто гадоў.