Нават сонейка выйшла з-за хмар і прыгрэла цяплом сваіх промняў нашых любых мам і бабуль у гэты святочны дзень — Дзень Маці.
Дзяржаўная установа культуры Дзятлаўская раённая бібліятэка далучылася да рэспубліканскай акцыі “Поздравим маму вместе”. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзнай арганізацыі павіншавалі жанчын з Днём Маці і падаравалі ім паштоўкі і восеньскія кветкі. Са святам Вас, любыя !