Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава 19 чэрвеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў агляд ваеннай прозы “Праўда вайны ў творах Васіля Быкава”, удзельнікамі якога сталі наведвальнікі летняга лагера “Лесная сказка”. Бібліятэкар расказала дзецям пра аднаго з вядомых айчынных пісьменнікаў, які на працягу доўгіх гадоў творчасці заставаўся верным тэме вайны. Такая прыхільнасць адной тэме вызначаецца лёсам самога аўтара. Гэта чалавек, які не толькі прайшоў усю вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці бавілі час у бібліятэцы, гуляючы ў настольныя гульні і разглядаючы часопісы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.