Да Дня маці 12 кастрычніка Лявонавіцкая сельская бібліятэка-клуб ладзіла гульнёвы эрудыт “Пра маму зложым словы мы”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел бібліятэкар Сербін Тамара Сяргееўна і вучні школы. Дзве каманды змагаліся ў час гульні. Напрыканцы журы вызначыла пераможцу — Шалесную Валерыю. Затым самыя маленькія ўдзельнікі мерапрыемства Казлова Зіна і Бойка Маргарыта прачыталі вершы пра матулю.