19 мая адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка»  для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да Міжнароднага дня сям’і  для іх ладзілася гадзіна шчырай размовы «Пра сям’ю, дом і шчасце ў ім». Падчас мерапрыемства ўсе дзяліліся сваімі думкамі аб тым, што патрэбна дзеля таго, каб у сям’і ўсталяваўся лад, прыемная атмасфера і свае традыцыі. У адрас прысутнічаючых гучалі пажаданні, вершы і песні. Кожны з задавальненнем удзельнічаў у вясёлых жартоўных конкурсах. Кожнае сумеснае мерапрыемства яшчэ больш аб’ядноўвае ўдзельнікаў аб’яднання і сустрэчы становяцца па сапраўднаму сямейнымі. На памяць аб мерапрыемстве кожны атрымаў сімвал сям’і — цудоўныя рамонкі з нагоды таго, што яны прынясуць у кожны дом цяплыню, каханне, паразуменне і шчасце.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.